Відмінності між версіями «Портфолио Бабич Елены по теме "Беларусы праз прызму паэмы Я.Коласа "Новая Зямля""»

Матеріал з Iteach WIKI
Перейти до: Навігація, пошук
(Основной и второстепенный учебные предметы)
(Основной и второстепенный учебные предметы)
Рядок 6: Рядок 6:
  
 
=Основной и второстепенный учебные предметы=
 
=Основной и второстепенный учебные предметы=
Беларуская літаратура, беларуская мова, грамадазнаўства
+
'''Беларуская літаратура'''
 +
Беларуская мова, грамадазнаўства
  
 
=Обучающие цели=
 
=Обучающие цели=

Версія за 11:18, 6 листопада 2012


Название проекта

Душа народа

Основной и второстепенный учебные предметы

Беларуская літаратура Беларуская мова, грамадазнаўства

Обучающие цели

Далучыць вучняў да багацця беларускай мастацкай літаратуры, развіццё іх здольнасцей да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне эстытычных густаў, інтарэсаў, складанасці чалавечых узаемаадносін і на гэтай аснове – выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым, высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, адданасцю агульначалавечым ідэалам, асобы з выразна выяўленымі творчымі схільнасцямі.

Возраст учеников, класс

14-15 гадоў, 9 клас

Краткое описание проекта

У гэтым праекце вучні даследуюць асаблівасці праяўлення менталітэту беларусаў на прыкладзе паэмы Я.Коласа “Новая зямля”, аналізуюць падабенства і адрозненне асаблівасцей менталітэту беларусаў рознага пакалення. Вучні выконваюць розныя заданні, праекты, чытаюць твор, аналізуюць, праводзяць сацапытанне сярод бацькоў і аднагодкаў “Структурныя кампаненты менталітэту беларусаў”. Вучні працуюць у групах, каб планаваць і распрацоўваць праектныя прадукты, якія тычацца абранага імі пытання з мэтай пазітыўнага ўплыву на іх супольнасць. Яны даследуюць патрэбы і рэсурсы супольнасці і вызначаюць план дзеянняў, даследуюць праблему і шукаюць шляхі яе рашэння. Свае вынікі прадставяць бацькам, аднагодкам, супольнасці.

Визитка проекта

Візітка праекта

Описание оценивания

Выкарыстанне пытанняў на працягу вывучэння тэмы для высвятлення разумення вучнямі асноўных пытанняў, а таксама іншых важных праблем паэмы. Вызначэнне папярэдніх ведаў вучняў па тэме і таго, што менавіта яны ведаюць пра Я.Коласа, паэму «Новая зямля» адбываецца пры запаўненні імі і табліцы В-ХД-Н. Пры запаўненні блога, які вядуць вучні на працягу вывучэння тэмы, яны павінны выкарыстоўваць Форму ацэньвання блога, якая дапамагае ім ставіць свае навучальныя мэты і аналізаваць ўласнае навучанне. Перыядычны прагляд і чытанне іх запісаў і каментароў дазваляе ацаніць разуменне навучэнцаў і, пры неабходнасці, накіроўваць іх навучання ў патрэбным кірунку. Запрасіце навучэнцаў выкарыстоўваць Ліст планавання работы групы для таго, каб дапамагчы ім на этапах правядзення мазгавой атакі, планавання, укаранення сваіх планаў. Гэты план таксама часткова можа служыць дакументам для выніковай ацэнкі іх працы. Дайце магчымасць навучэнцам азнаёміцца з меркаваннямі і прапановамі іншых, дайце час і акажыце дапамогу для выпраўлення задання. Да заканчэння заданняў неабходна прызначыць спецыяльныя кансультацыі, гутаркі з настаўнікам і аднакласнікамі, каб даць забяспечыць зваротную сувязь па паляпшэнню задання. Выкарыстоўвайце Форму ацэньвання з баламі і для выніковай ацэнкі, арганізуйце узаемаацэніванне ў групе, улічваючы, які менавіта ўклад зрабіў кожны вучань ў працу групы і наколькі яго/яе уклад быў каштоўным. Ацаніце вучняў і падчас выніковага абмеркавання ключавых пытанняў: Як героі паэмы паводзяць сябе ў канфліктнай сітуацыі? Якія ўчынкі герояў дапамагаюць нам вызначыць характэрныя асаблівасці менталітэту беларусаў? Якія рысы характару герояў дапамагаюць нам вызначыць характэрныя асаблівасці менталітэту беларусаў?

Деятельность учеников и учителя

Пачніце работу з методыкі «Думаць-Аб'ядноўвацца-Дзяліцца». Пытанні: У чым праяўляюцца духоўныя і маральныя каштоўнасці герояў паэмы Я.Коласа «Новая зямля»? Што складае менталітэт беларусаў? Правесці дыскусію ў класе адносна таго, чым падобны і чым адрозніваюцца героі паэмы і сучаснікі. Вучні запаўняюць дыяграму «Структурныя кампаненты менталітэту беларусаў». Правесці гутарку з класам аб асаблівасцях менталітэту беларусаў, культуры і традыцый. Чаму менавіта у гэтым творы прасочваюцца асаблівасці менталітэту. Чытанне паэмы «Новая зямля» Усім класам запоўніце табліцу В-ХД-Н для таго, каб вучні ўсвядомілі і ацанілі свае веды і выявілі, што менавіта яны ведаюць і ў канцы зноў раздайце іх вучням, каб яны пераканаліся, якія веды і уяўленні ў іх былі памылковымі. Вучні праводзяць сацапытанне сярод бацькоў і аднагодкаў“Структурныя кампаненты менталітэту беларусаў”. Затым абмяркуйце з дзецьмі, ці змяніў час характар, культуру беларусаў (праз прызму паэмы). Прачытайце ўрывак паэмы. Растлумачце, як у гэтым вучэбным праекце яны будуць працаваць, каб адказаць на ключавыя і тэматычныя пытанні, зразумець чаму гэты твор называюць «энцыклапедыей сялянскага жыцця». Растлумачце, што вучні будуць выконваць праект, у якім яны сабе выберуць тэму, якая дапаможа адказаць на пытанне «Што складае менталітэт беларусаў?» Вучням раздаецца“Ліст планаванння работы ў групе” , памятка «Як апублікаваць паведамленне ў блогу». Запрасіце вучняў паглядзець Інтэрнет-рэсурсы для таго, каб знайсці веды пра Я.Коласа, яго час, пазнаёміцца з іншымі яго творамі. Вучні выконваюць заданні групамі ў блогу. Пакажыце навучэнцам, як весці чытацкі дзённік для адказаў. Гэты дзённік прадастаўляе навучэнцам магчымасць для дакументавання іх чытання, каб запісваць свае думкі і адказваць на важныя пытанні і прыводзіць прыклады тлумачэння слоў. Для стварэння кульмінацыйнага выніковага вучнёўскага навучальнага праекту запрасіце вучняў да мазгавога штурму, каб выявіць якая галоўная ідэя паэмы, якія рысы характару ўласцівы героям паэмы і сучаснікам, якія структурныя кампаненты менталітэту беларусаў. Выніковыя вучнёўскія праекты Прааналізуйце сацапытанне структурных кампанентаў менталітэту беларусаў, каб навучэнцы праранжыравалі іх па ступені важнасці для людзей рознага ўзросту, праглядзіце заданні, якія зрабілі групы на блогу, абмяркуйце з імі гэтыя заданні. Выніковая работа вучняў – інсцэніроўка ўрыўка паэмы

Информация о авторе

Имя, фамилия

Алена Бабіч

Специальность, учебный предмет

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Учебное заведение

Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі

Город\село, район, область

Віцебск

Контактные данные

+375 33-645-77-51

Информация о тренинге

Даты проведения тренинга

29.10-03.11.2012

Место проведения тренинга

г.Полацк

Тренеры

Шаўчук Ларыса Скрыпка Ганна