Портфолио Оскирко Ольги по теме "Паэтка з Божай іскрай"

Матеріал з Iteach WIKI
Версія від 10:36, 2 листопада 2012, створена Olga Pishchik (обговореннявнесок) (Деятельность учеников и учителя)

Перейти до: Навігація, пошук


Название проекта

Паэтка з Божай іскрай або паэзія любові і святла (прысвячаецца Яўгеніі Янішчыц)

Основной и второстепенный учебные предметы

Беларуская літаратура

Обучающие цели

Пашырыць уяўленне пра жыццё і творчасць Я. Янішчыц, стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для зацікаўлення падлеткаў яе лірычнымі творамі; садзейнічаць развіццю ў школьнікаў умення працаваць у групах; стварыць умовы для развіцця мастацкага густу і ўмення ацэньваць лепшыя здабыткі нацыянальнай літаратуры; стварыць умовы для духоўнага ўзбагачэння, фарміравання самасвядомасці і маральнага самавызначэння вучняў

Возраст учеников, класс

11 клас

Краткое описание проекта

У кожнага народа ёсць свае цытаты, свае літаратурныя дзеячы, паэты і пісьменнікі. Ёсць выдатныя і вялікія паэткі. Яўгенія Янішчыц – адзін з самых яркіх і выдатных талентаў у нашай нацыянальнай паэзіі.Янішчыц дае адказ пра сваё прызначэнне, пра сваю ролю ў жыцці. І адначасова прымушае кожнага з нас задумацца над вельмі простымі і вельмі складанымі пытаннямі: Што ж такое пакінуць людзям? Што ж такое ім падарыць? Думаю, што кожны з вас шукаў адказ на гэтыя пытанні, асабліва зараз, калі вы вызначаеце свой далейшы шлях. Запрашаю вас пазнаёміцца са спадчынай, якую нам пакінула Яўгенія Янішчыц, а таксама паразважаць пра ваша месца сярод людзей. Менавіта на пошук адказаў на гэтыя адвечныя пытанні і накіраваны праект.

Визитка проекта

[[1]]

Описание оценивания

Стратегия Думать-Объединяться-Делиться просит учеников в начале обдумать вопросы, затем в паре с другим учеником обсудить возможные ответы на вопрос, а затем представить свои идеи всему классу для общей пользы. Это помогает ученикам организовать свои предварительные знания и выдвинуть новые идеи.) Использование вопросов в течение изучения темы для выяснения понимания учащимися вопросов, а также других важных проблем... Определение предварительных знаний учащихся по теме и того, что именно они знают о происходит при заполнении ими и таблицы В-Х-Д. При заполнении своего блога, который ведут ученики на протяжении изучения темы, они должны использовать Форму оценивания блога, которая помогает им ставить свои учебные цели и анализировать собственное обучение Периодический просмотр и чтение их записей и комментариев позволяет оценить понимание учащихся и, при необходимости, направлять их обучения в нужном направлении. Пригласите учащихся использовать план деятельности для того, чтобы помочь им на этапах проведения мозговой атаки, планирования, внедрения своих планов. Этот план также частично может служить документом для итоговой оценки их работы. Ученики также используют Форму оценивания с баллами, по которой они должны создавать презентации До окончания создания презентаций необходимо назначить специальные консультации, беседы с учителем и одноклассниками, чтобы предоставить авторам презентации обратная связь по улучшению презентации. Предоставьте возможность учащимся ознакомиться с мнениями и предложениями других и предоставьте время и помощь для исправления или изменения уже созданной презентации. Используйте Форму оценивания с баллами и для итоговой оценки, организуйте взаимооценивание в группе, учитывая, какой именно вклад сделал каждый ученик в работу группы и насколько его / ее вклад был ценным. Оцените учеников и во время итогового обсуждения вопроса Предложить учащимся написание заключительного эссе по темам «конечных» размышлений проекта, которые будут являться сочинениями небольшого объема и свободной композиции, выражающими собственную авторскую (ученическую) позицию.

Деятельность учеников и учителя

Напачатку работы вядзецца гаворка пра адвечныя філасофскія пытанні. Вучні самі прапануюць спіс адвечных пытанняў, якія хвалявалі чалавецтва заўсёды. Настаўнік прапануе вызначыць месца чалавека на зямлі. Нашто людзі прыходяць і дзеля чаго яны павінны жыць? Чым адметнае жыццё творцаў? Якія людзі ўваходзяць у гісторыю? Як вы лічыце, ці патрэбна вывучаць і ведаць жыццё, біяграфіі, творчасць славутых дзеячаў? Навошта? Ці хочаце вы застацца ў гісторыі? Чаму? Ці вызначыліся вы з далейшым шляхам у жыцці? Надалей прапануецца па магчымасці знайсці цытаты вядомых дзеячаў пра сэнс жыцця і прызначэнне чалавека. Гэтыя цытаты спатрэбяцца пазней для рэалізацыі праектнай ідэі.

Вывучэнне жыцця і творчасці. Настаўнік прапануе праглядзець уводную прэзентацыю, якая накіруе на далейшае вывучэнне тэмы і вызначыць узровень ведаў і накірункі працы вучняў. Вучні падчас работы з прэзентацыяй запаўняюць табліцу В –Х – Д, адказваюць на прапанаваныя пытанні і вызначаюць тэму і мэту работы. Прэзентацыя размешчана на старонцы настаўніка блога класа “Непрыручаная птушка”. Для арганізацыі далейшай работы вучні запаўняюць анкету, размешчаную настаўнікам у Інтэрнэце. Настаўнік просіць падумаць над пытаннем: “Звярніце ўвагу на верш Я. Янішчыц, які абраны ў якасці эпіграфа да нашага ўрока. Нават не ведаючы яшчэ ні біяграфіі, ні твораў паэтэсы, мы можам многае сказаць пра чалавека, якому належаць гэтыя радкі. Выкажыце свае меркаванні на гэты конт.” Прапануецца памятка “Правілы правядзення дыскусіі” Прапануецца вучням работа па стратэгіі “Думать-Объединяться-Делиться” (настаўнік просіць вучняў абдумаць пытанне, абмеркаваць у пары з другім вучнем, а потым выказаць ідэі класу. Гэта дамагае сфармуляваць думкі і выказаць новыя ідэі) Перад вучнямі ставіцца праблемнае пытанне з верша паэткі, выкарыстанага ў якасці эпіграфа: “Што ж такое пакінуць людзям, што ж такое ім падарыць?...” Настаўнік адзначае, что гэта пытанне з’яўляецца ключавым. Работа будзе накіравана на тое, каб адказаць, што пакінула паэтка людям, і на тое, каб кожны з вучняў таксама вызначыўся з тым, што ён зможа пакінуць людзям пасля сябе. Хто ж яна, Жэня Янішчыц? Настаўнік прапануе варыянты, над якімі вучні будуць разважаць. Раздаць надрукаваныя характарыстыкі: Яна: Чуллівае дзіця Палесся, якое асабліва востра адчувала знітаванасць з беларускай зямлёй? Апантанае і захопленае жыццём дзеўчанё, якое ўсюды і ва ўсім бачыла – а мо шукала? – паэзію. Зачараваны родным краем летуценнік, які ў людзях намагаўся заўважыць (і заўважаў) толькі найлепшае, чалавечае і чалавечнае? Непрыстасаваны да суровых праяў і няпраўды чалавек, якому часам хацелася ад усяго несапраўднага і прывіднага схавацца ў гэткі самы прывідны, але збаўчы свет паэзіі? Акрылены светлымі прадчуваннямі рамантык, для якога стасункі з рэальнасцю і нават людзьмі давалі не толькі прыемнасць, але і цяжар суперажывання за непамыснасці іншых? _______________________________________________________________________________________________________________ Якой была яе песня, голас яе душы? Настаўнік адзначае, што свае думкі і адказы вучні выкажуць у створаным блогу класа пасля вывучэння тэмы на старонцы “Выплеснуць сэрца сваё напаказ”.

1 група. Якім настроем прасякнута лірыка, прысвечаная тэме малой радзімы? 1.Падрыхтаваць чытанне на памяць верша, суправаджаючы прэзентацыяй да верша. (прэзентацыя павінна суправаджаць чытанне верша, адпавядаць інтанацыі чытальніка, перадаваць асноўныя вобразы твора, можа суправаджацца мелодыяй і г.д.) Хаджу па нівах, па лугах азёрных, Начую летуценна ў будане, І думаю, чаму мне так прасторна? І песня прылятае да мяне. Прыносіць мне дары свае дуброва – То верас, то крыніца, то грыбок. Ўліваецца, нібы ручай у мову, Пралескі нетаропкі гаварок. Злятае на дасвецці галубіным То рыжы ліст, то жоўта-залаты. Упалі задуменна на платы Даспелыя ружовыя рабіны. Хаджу па нівах, па лугах азёрных, Начую летуценна ў будане, І думаю, чаму мне так прасторна? І песня прылятае да мяне. Падрыхтаваную і запісаную прэзентацыю выкласці на створаны блог класа. Старонка “Чуллівае дзіця Палесся...Тэма малой радзімы” Ідэі, думкі, асаблівасці рэалізацыі прадумваюць самі вучні. Вучням прапануецца крытэрыі ацэньваньння прэзентацыі. Група 2. Вывучэнне біяграфіі паэткі. Блог паэтэсы, у якім прадстаўлены асноўныя біяграфічныя звесткі, цытаты дзённікаў паэткі…Старонка "Яна не з'ява...яна - з'яўленне..." Вучням прапануецца крытэрыі ацэньвання блога Група 3. Вывучэнне творчасці. Зборнікі Я.Янішчыц. Неабходна прадставіць у прэзентацыі назвы зборнікаў, настрой і матывы, якімі яны прасякнуты. Матэрыялы выкладаюцца ў блогу. Зборнікі Я.Янішчыц Вучням прапануецца памятка па пошуку матэрыялаў у сеціве

Падрыхтаваныя матэрыялы размяшчаюцца на блогу, які ствараецца вучнямі класа. Вучні знаёмяцца з нарыхтоўкамі адзін аднаго і пакідаюць свае каментары і ацэнкі на старонках блога. Усе вучні атрымліваюць крытэрыі ацэньвання блога. Кожны павінен пазнаёміцца з работай аднакласнікаў, прааналізаваць яе.


Настаўнік паведамляе: Прыродны паэтычны дар. І цяжкая жыццёвая дарога. Вялікая творчая ўдача, высокі лірычны ўзлёт. І глыбокая асабістая драма – трагічны зыход. Паміж днём народзінаў і трагічнаю датаю – 40 гадоў, толькі 40. Праз усё сваё жыццё яна пранесла каханне, якое стала бядой, якое ператварыла некалі шчаслівую жанчыну ў суцэльны боль. Яна прыняла адзіноту, як свой зямны крыж, як расплату за высокае святло кахання, і ніколі яму не здрадзіла. Трагедыя адбылася 25 лістапада 1988 г. Здарылася страшная несправядлівасць: у сівой матулі не стала дачкі, у сына-школьніка не стала маці, у паэзіі не стала самаадданага майстра. Смерці ў Паэта няма – Ёсць нараджэнне! Гэтыя словы яна казала пра Максіма Багдановіча. І…аказалася, пра сябе… Сэрца сваё Янішчыц ахвяравала людзям. Зробленае пісьменніцай немагчыма пераацаніць. Яна не з’ява – Яна з’яўленне…

Наступным этапам работы над праектам будзе стварэнне эсэ па тэме. Эсэ Тэмы на выбар: “Яна не з’ява – Яна з’яўленне…” або “Паэтка з божай іскрай…” Пры напісанні эсэ неабходна прааналізаваць верш Янішчыц Вучням прапанаваны дыдактычны матэрыял па напісанні эсэ а таксама па аналізу вершаў. Матэрыялы размяшчаюцца на старонцы “Выплеснуць сэрца сваё напаказ” Настаўнік аналізуе і ацэньвае работы вучняў.

Прапануе: Падумайце і назавіце адно слова, якое асацыіруецца ў вас з імем Яўгеніі Янішчыц. (Жанчына, паэтэса, маці, беларуска, рамантык, каханне, святло, вершы, аблачынка, творца…)

Апошнім этапам работы над тэмай з’яўляецца “разважанне”на тэму, што вучні “пакінуць людзям. На старонцы блога вучні змесцяць свае разважанні ў выглядзе (на выбар): эсэ; разважання над словамі знакамітых людзей па тэме; “дрэва жыцця”; “іскраў” – слоў. Гэтыя варыянты былі прапанаваны вучням у прэзентацыі настаўніка перад пачаткам работы. Калі за час работы над тэмай у класе з’явіліся іншыя ідэі прадстаўлення вынікаў, то гэта таксама дазваляецца.

Работы кожнага праглядае настаўнік. Па жаданні вучняў можа быць вусная абарона. Праводзіцца ацэньванне работы кожнага насаўнікам і вучнямі. Важна, каб вучні правялі самаацэньванне. Пасля заканчэння праекта праводзіцца рэфлексія, запаўненне табліцы ацэньвання праекта, анкеты ўдзельніка. Праводзіцца рэфлексія. Плануецца далейшая работа

[2]

Информация о авторе

Имя, фамилия

Аскірка Вольга Генадзьеўна

Специальность, учебный предмет

Учебное заведение

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі"

Город\село, район, область

г.Гродна

Контактные данные

Информация о тренинге

Даты проведения тренинга

29.10.2012 - 03.11.2012

Место проведения тренинга

РБ, Віцебская вобласць, г.Полацк

Тренеры